<< Главная страница

НIл ГIлевIч. Святлынь



ВЫСАКАРОДНАСЦЬ ПОГЛЯДУ НА СВЕТ I ЖЫЦЦЁ
Мне хочацца выказаць кекалькi думак пра аднаго з выдатяых майстроуъ сучаснай беларускай лiтаратуры - паэта Нiла Гiлевiча.
Больш як чвэрць стагоддзя працуе ён у лiтаратуры. За гэты час Нiл Гiлевiч стварыуъ больш дваццацi паэтычных зборяiкауъ, кожны з якiх у той цi iншай меры адлюстравауъ на сваiх старонках не толькi паэтычнае развiццё таленту, але час i жыццё народа, думы i парываннi грамадзянiна. Наогул трэба сказаць, што уъ паэзii Нiла Гiлевiча уъ вельмi выразнай форме знайшлi выяуъленне грамадзянскасць, скандэнсаваная сацыяльяасць, аб чым сведчаць яго шматлiкiя лiрычяыя i лiра-эпiчныя творы i асаблiва ягоныя сатыра i гумар, у якiх паэт мае свой непауъторны голас, свой характэрны смех i сваю iронiю. Сiла ягонай пагарды i выкрыцця такая вялiкая, а смех такi з'едлiвы, што часам здзiуъляе ягоная здольнасць пераходу да вельмi шчырай замiлаванасцi, дабрынi i пранiкнёнага лiрызму уъ вершах i паэмах iншага характару, у лiрычных творах, дзе Нiл Гiлевiч паказвае зусiм iншыя гранi свайго таленту. Гэтыя два розныя бакi яго творчасцi знiтоуъваюцца адной моцнай, я сказауъ бы, высакароднай якасцю, якую можна вызначыць як фальклорную, вельмi народную, што iдзе з самых вытокауъ беларускага жыцця, з яго нацыянальнага характару i яговай гiсторыi.
Але паэт нiколi не замыкаецца уъ гэтых, няхай сабе i самых дабратворных i дабрачынных увогуле, межах, ён сягае дазiёка i шырока, аб чым сведчаць яго зноуъ жа беспрэцэдэнтныя уъ нашай лiтаратуры сувязi перш за уъсё з братняй балгарскай лiтаратурай, для якой Нiлам Гiлевiчам зроблена столькi, колькi, вiдаць, не зроблена уъсёй нашай нацыянальяай лiтаратурай за уъвесь час яе iснавання. Перакладчыцкi талент Нiла Гiлевiча сапрауъды унiкальны, i цяпер нават цяжка сказаць, перад кiм гэтаю сваёй дзейнасцю ён мае болыпыя заслугi - перад Беларуссю цi перад Балгарыяй. Але, можа, гэта i яяважна, у абодвух выпадках усе мы уъ выйгрышы.
Хочацца адзначыць i яшчэ адзiн бок дзейнасцi Нiла Гiлевiча - яго выкладчыцкую i навукова-даследчыцкую работу уъ сцеяах Беларускага дзяржауънага унiверсiтэта iмя У. I. Ленiна, куды больш трыццацi гадоуъ таму назад ён прыйшоуъ студэнтам i дзе стауъ прафесарам, заслужаным дзеячам навукi БССР. Менавiта тут з-пад яго пяра выйшла звыш дзесятка навуковых манаграфiй i кнiг па лiтаратуразнауъству i фальклору, тут ён стауъ камунiстам, руплiвым выхавауъцам шматлiкiх кадрауъ беларускай нацыянальнай культуры.
Талент Нiла Гiлевiча надзвычай ёмiсты i працавiты, чулы да подыху жыцця i да чалавечага болю. Паэт шмат выступае як публiцыст i лiтаратурны крытык, мае яекалькi зборнiкауъ артыкулауъ. Апошнiм часам у друку з'явiлiся драматычныя творы Гiлевiча, неуъзабаве, мабыць, што-нiшто з iх мы уъбачым яа сцэне.
Можна толькi здзiуъляцца разнастайяасцi i плёну iм здзейсненага уъ розных лiтаратурных жанрах, што уъвасобiлася, мабыць, ужо уъ пауъсотнi друкаваных кнiг, але самае вялiкае яго дасягненне уъсё ж бачыцца уъ галiне паэзii, у паэмах i лiрыка-фiласофскiх вершах, у прыватнасцi, у такiм працаёмкiм лiрычным жанры, як актава. Васьмiрадковыя мiнiяцюры паэта становяць сабой як быццам эпiцэятр усяе Гiлевiчавае творчасцi, яе мастацкае уъзвышша. Рауънуючы да ракейшае творчасцi паэта, яны - значны крок наперад як з гледзiшча мастацкае дасканаласцi, так i уъ сэнсе паглыблення i завершанасцi iдэйнае канцэпцыi. У сканцэнтраванай форме актавы ауътар здолеуъ выказаць столькi значных, часам арыгiнальных i афарыстычных думак i меркаванняуъ i зрабiуъ гэта з такой дасканалаецю, што можна, не баючыся перабольшання, назваць яго кнiгу васьмiрадкоуъяуъ этапнай як у паэтычнай творчасцi самога Гiлевiча, так i ва уъсёй сучаснай беларускай паэзii. Зборнiк васьмiрадкоуъяуъ, кожнае з якiх - увасабленне думкi i пачуцця, з зайздросным лаканiзмам даводзiць нам пра самае важнае, самае вечнае уъ жыццi чалавецтва наогул i кожнага чалавека уъпаасобку. Тут ауътар канчаткова сцвердзiуъ высакароднасць уласнага погляду на свет i жыццё i абаранiуъ высакародны гуманiзм ва уъсiх складанасцях чалавечых узаемаадносiн.
Можна шмат гаварыць пра Нiла Гiлевiча i пра тое, што зроблена гэтым самабытным майстрам паэтычнага слова, але, я думаю, будзе лепш пачытаць яго самога.
Васiль Быкауъ

X X X
Мой сiнi бор, мой родны бор зялёны!..
Ен ёсць у кожнага - свой бор, што вабiць,
Свой мiлы кут, свае бярозы й клёны,
I ёсць свая лясная тайна, мабыць...

Дык будзь жа ты навек благаслауълёны!
Адзiн ты знаеш, дружа мой мауъклiвы,
Якi быуъ я уъ цябе уъ гасцях шчаслiвы,
Мой сiнi бор, мой родны бор зялёны!..
1961

X X X
У тым сяле, дзе я не быуъ нiкрлi
I нават дзе яго шукаць - не знаю,
Есць хата уъ яблынях, парог якое
Я толькi уъ сне парой пераступаю.

I зноуъ i зноуъ там, ледзь сцямнее уъ полi,
Хаджу, як прывiд, з вечара да ранку --
УЪсё запаветную шукаю брамку
У тым сяле, дзе я не быуъ нiколi.
1961

X X X
Не пакiдай мяне, мой светлы сум,
3 табой мне хораша на адвячорку
Хадзiць i слухаць лесу цiхi шум,
Пакуль суцемак не запалiць зорку.

У небе хмаркi, як абрыуъкi дум,
Плывуць туды, дзе сонца сядзе хутка.
Гусцеюць ценi у лясных закутках...
Не пакiдай мяне, мой светлы сум.
1961

X X X
Люблю цябе, жыццё, любоуъю кроуънай.
Я не нахлебнiк твой. Я на зямлю
Не для таго прыйшоуъ, каб жменяй поуънай
Уцехi браць. Я - аддаваць люблю.

Тым, што зрабiуъ, любоуъ я вымяраю.
I калi мой апошнi час праб'е,
Павiнен ведаць я, што памiраю,
Аддауъшы уъсё да кропелькi - табе.
1962

X X X
Я хаджу, закаханы у твае краявiды,
I шапчу, як прызнанне: о мой край дарагi!
Зноуъ нясу табе уъ споведзь i трывогi, i крыуъды,
I надзеi, i уъцехi, i любоуъ, i грахi...

Колькi доля нi судзiць мне далёкiх вандровак --
Я вярнуся навечна уъ засень клёнауъ тваiх.
Толькi з роднага долу, толькi уъ роднай дуброве --
Як не дрэвам, хоць зёлкай прарасту для жывых.
1962

X X X
Цiшы спякотнай не веру.
Знаю, што тоiцца уъ ёй.
Можа з малога павеву
Бура уъзляцець над зямлёй.

Грымне - начыста зламлюся,
Рухну - як дрэва, на дол.
Думаеш: буры баюся?
Цiшы, напятай вакол.
1963

X X X
Не гаманiце, вербы, не будзiце,
Не грайце, ветры, у зялёным веццi:
Яна уъсю ноч пракаратала з дзiцем
I задрамала толькi на дасвеццi.

Няхай прыснiцца ёй лясная казка:
Палянка уъ пушчы, цiхi гуд чмялiны,
Бяжыць хлапчук, а уъ кулачках - малiны.
Не гаманiце ж, вербы, калi ласка.
1963

X X X
Як хачу я вярнуцца уъ той вечар лiпнёвы на Вiцебшчыне,
У той водсвет маланак, пад гулкi захлёбiсты лiвень,
У той водар садоуъ, да лiсцiнкi абмытых i вычышчаных,
У абдымкi тых рук, i даверлiвых i палахлiвых!

Не, не сцiхлi уъ душы навальнiцы далёкай грымоты,
I не звянула уъсё, што з такiмi пакутамi выпешчана...
О, каб ведала ты, як хвiлiнаю горкай самоты
Зноуъ хачу я вярнуцца уъ той вечар лiпнёвы на Вiцебшчыне!
1963

X X X
Жнiвень, арэхi i жоуътыя восы,
Што замiналi цябе цалаваць.
Першы маток павуцiны бялёсы.
Пах пераспелай травы уъ галавах.

Недзе на пожнi рыпелi калёсы.
Недзе натужна маторы гулi...
Грэшнае шчасце на грэшнай зямлi.
Жнiвень... Арэхi... I жоуътыя восы...
1965

X X X
Белыя сыплюцца долу крышталiкi,
Белыя крышацца хмаркi уъгары.
Сосны захутаны уъ белыя шалiкi.
Белая мiтусь у белым бары.

Белая, мяккая цiша няхрусткая,
Белай дрымотай спавiты кусты.
Белая казка... Зiма беларуская...
Што ж мне не дорыш снягурачку ты?..
1965

X X X
"Падымiся над бядой i болем,
Калi ты не кволы чалавек... "
Я - не волат. Я бываю кволым.
Часам слёзы блiснуць з-пад павек.

Над сваёй бядой, сваёй загубай
Я уъздымуся... Ды не дай ты бог,
Каб над болем Бацькауъшчыны любай
Я падняцца калi-небудзь мог!
1969

X X X
Гукi сяла, што паволi уъкладаецца спаць:
Гоман, i воклiчы, i вуркатня матацыкла,
Бразганне вёдзер, i нейкага румзалы плач,
Голас сабачы - усё так знаёма i звыкла.

Тут, дзе стаю на пагорку, так добра чуваць,
Як уздымаюцца, падаюць, зноуъ узлятаюць
I не уъ далiне, а уъ сэрцы маiм замiраюць --
Гукi сяла, што паволi уъкладаецца спаць.
1968 - 1970

X X X
Бомы жауъранкауъ у звечарэлым полi,
Там, дзе студзiць цёплы дол раса,
Дзе з жытнёвых каласоуъ паволi
Выплывае божая краса.

Для няпрагных - гэтага даволi:
У вар'ята-века вырваць мiг
I паслухаць моуъчкi, удваiх,
Бомы жауъранкауъ у звечарэлым полi.
1968--1970

X X X
Пашкадуем, i моцна яшчэ пашкадуем,
Як да розуму прыйдзем (а прыйдзем, вiдаць!),
Што, пра будучнасць дбаючы, гэтак бяздумна
Завiхалiся памяць сваю абкрадаць.

Нi тауъсцейшаю лустай, нi большай капейкай
Апрауъдаць гэту "чыннасць" не зможам павек,
Бо як правiльна уъ кнiзе напiсана нейкай:
Не адным толькi хлебам жыве чалавек.
1970

X X X
Тут, мiж гэтых пагоркауъ, у гэтых барах i дубровах,
Каля гэтых азёрауъ i рэк, каля гэтых крынiц,
Узышла i уъзрасла на вякi наша родная мова --
I нiякай iнакшай яе немагчыма уъявiць.

Кожным гукам i словам - па калiуъцу - тут прарастала
Разам з кожнай травiнкай i зёлкай - найменнямi iх.
Што ж за дзiва, што нашай душой неуъмiручаю стала?
Мы ж i самi уъзышлi i уъзраслi тут з глыбiнь векавых!
1970


далее: X X X >>

НIл ГIлевIч. Святлынь
   X X X


На главную
Комментарии
Войти
Регистрация